Минск, пр-т Независимости дом 44, офис 28Н

Здание редакции газеты "Вечерний Минск"

 

phone_img1+375 29  684-25-25

phone_img2+375 33  684-25-25

     +375 25  684-25-25

Главная \ Новости бюро \ Беларускамоўнае таксі “Выдатнае” у Гродне

Беларускамоўнае таксі “Выдатнае” у Гродне

« Назад

31.03.2017 11:04

На мінулым тыдні ў Гродне з’явілася беларускамоўнае таксі “Выдатнае”, паведаміла ў аўторак Еўрарадыё.

Колькі разоў у вашым жыцці вам даводзілася патэлефанаваць у дыспетчарскую таксі і пачуць адказ на беларускай мове? У нас няма магчымасці сапраўды ведаць, ці шмат разоў вы чулі такі адказ, але мы дакладна ведаем, што нам так яшчэ ніколі не шанцавала. Але зараз у кожнага жыхара Гродна ёсць такая магчымасць! І праехацца на таксі, і паспрабаваць весці размову з вадзіцелем на роднай мове.

Кампанія, якая гэта ўсё здзейсніла, таксама паклапаціліся, каб заўважыць на вуліцы іх аўтамабілі можна было даволі проста. Усе таксі размалёваны рознымі прыгожымі варыянтамі беларускага арнаменту. Аднак прыемна не толькі этнічнае хараство службы таксі, але і выгадныя цэны, што таксама вылучае “Выдатнае” з шэрага другіх таксі.

Выдатнае

Жыхары Гродна з большасці вельмі добра сустрэлі новую службу таксі ў іх горадзе. Як паведаміла дыспетчар Юля, пакуль што толькі адзін чалавек папрасіў звяртацца да яго на рускай мове, а яшчэ адзін пасажыр не зразумеў, што значыць “чакайце 5-7 хвілін”.